Каму цікавая Беларусь? Турыстычны рух у трох інфаграфіках


Паводле дадзеных статыстычнага камітэту, колькасць замежных турыстаў у Беларусі ў 2015 годзе павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам у больш чым два разы (276 260 тысяч чалавек). Пры гэтым каля 90% падарожнікаў прыехалі да нас з краінаў СНД (252 296 тысяч чалавек).



Сярод краінаў па-за СНД, якіх было 23 964 тысячы, лідарамі па колькасці наведванняў Беларусі былі палякі, латвійцы, літоўцы ды немцы.

У сувязі з крызісам колькасць беларусаў, якія замест родных мясцінаў аддаюць перавагу замежным краявідам, знізілася, але нязначна – усяго на 0,2%.

Часцей за ўсё беларусы выязджалі ў Турцыю, Егіпет ды Балгарыю.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў