Каму патрэбны Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Коўне?


Сотні экспертаў у беларускіх пытаннях з усяго свету. Тры дні працы ды дзясяткі тэмаў. Усё гэта Шосты міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, які адбыўся, праўда, не ў Менску, а літоўскім Коўне. Каму ў Літве патрэбныя даследчыкі Беларусі? Якімі былі найважнейшыя праблемы, што абмяркоўвалі эксперты?

Лагатып з Пагоняй сведчыць выразна: Кангрэс – гэта незалежная грамадская ініцыятыва, для якой гісторыя ці не на першым месцы. Невыпадкова Літва падтрымала даследчыкаў Беларусі. Канферэнцыя прайшла ў мурах ковенскага Універсітэту Вітаўта Вялікага.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378258″ img_size=”large”][vc_column_text]Анна Марыя Дынэр, кіраўнік Усходняй праграмы Польскага інстытуту міжнародных справаў[/vc_column_text][vc_column_text]

Гаворыць гісторык мясцовага ўніверсітэту Русціс Камунтавічус, суарганізатар кангрэсу: «Нам патрэбныя суседзі, якія маюць добрыя адносіны з намі. А Беларусь – наш сусед, з якім мы жывем ад XIII-XIV стагоддзяў. Гэта найбліжэйшы сусед для Літвы. У нас не было межаў з Беларуссю да XX стагоддзя».

Цяпер межы ёсць і патрэбныя візы. А ў Менску мала недарагіх гатэляў. Таму Кангрэс адбываецца ў Коўне. Акрамя таго цяжка знайсці такога дасведчанага партнёра як Універсітэт Вітаўта. І горад, які прыме даследчыкаў.

Русціс Камунтавічус усміхаецца: «Чатыры-пяць сотняў беларусаў прыязджаюць сюды ў Коўна. Яны запаўняюць усе нашыя кавярні ды рэстарацыі. Яны п’юць з літоўцамі, камунікуюць з намі. Весяляцца».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”378262″ img_size=”large”][vc_column_text]Перад цырымоніяй уручэння прэміяў Кангрэсу. Русціс Камунтавічус злева[/vc_column_text][vc_column_text]А літоўскія студэнты прыходзяць на дыскусіі, слухаюць беларусаў. Адбываецца абмен думкамі. Дзеля гэтага крыху не хапала літоўскіх даследчыкаў.

Кульмінацыяй Кангрэсу стала цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў прэміяў у чатырох сферах – гісторыя, сацыяльна-палітычныя ды гуманітарныя навукі, а таксама ўпершыню – за найлепшую польскамоўную манаграфію па Беларусі.[/vc_column_text][vc_column_text]Спектр даследаванняў шырокі – праблемы эканомікі Беларусі, справы беларусаў замежжа, культура Заходняга Палесся, фемінізм, гендарныя канфлікты.

Што было найважнейшым для арганізатара Андрэя Казакевіча, дырэктара інстытуту «Палітычная сфера»: «Гэта інтэграцыя і дэзынтэграцыя на постсавецкай прасторы, другое – гэта пытанні бяспекі, у тым ліку вайсковай, і трэцяя – інфармацыйныя войны ў нашым рэгіёне».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”378266″ img_size=”large”][vc_column_text]Андрэй Казакевіч, дырэктар інстытуту «Палітычная сфера», аўтар ідэі і арганізатар кангрэсу[/vc_column_text][vc_column_text]Андрэй Казакевіч таксама падкрэсліў, што ўвесь наш постсавецкі рэгіён у сваёй палітыцы пераходзіць на кароткатэрміновую палітыку, а не на доўгатэрміновыя стратэгіі.

«Два асноўныя праекты – праект еўраінтэграцыі і спроба стварыць яму альтэрнатыву ў выглядзе еўразійскай інтэграцыі ў крызісе», – заўважыў Андрэй Казакевіч.

Апошнія два гады беларускае кіраўніцтва ў замежнай палітыцы намагаецца балансаваць паміж Захадам ды Усходам. Але ў будучыні трэба будзе думаць і пра доўгатэрміновую стратэгію. Прыйдзецца выбіраць, але перад гэтым трэба падрыхтавацца.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378270″ img_size=”large”][vc_column_text]Сіёры Кіёсава, Цукубскі ўніверсітэт, Японія[/vc_column_text][vc_column_text]

«Перш за ўсё трэба вырашыць усе палітычныя і асабліва вайсковыя канфлікты ў нашым рэгіёне. Вельмі важна мець дакладныя правілы гульні. Пазбягаць ці мінімізаваць тую невызначанасць, якая зараз ёсць. Перш за ўсё я маю на ўвазе непрадказальную, дастаткова агрэсіўную палітыку Расеі. Таксама гэта тычыцца і іншых краінаў», – дадае арганізатар кангрэсу.

Беларусі трэба, паводле Андрэя Казакевіча, пазбягаць вострых канфліктаў, мінімізаваць залежнасць ад Расеі і знайсці добрае бачанне эканамічнага развіцця.Такія падзеі як Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі могуць дапамагчы акрэсліць праблемы і вызначыць кірункі дзеянняў. Тым больш што сярод удзельнікаў ад пачатку было шмат навукоўцаў з дзяржаўных установаў. На жаль прадстаўнікоў дзяржаўных беларускіх медыяў у Коўне не было.[/vc_column_text][vc_single_image image=”378274″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларусы на вуліцах Коўна[/vc_column_text][vc_column_text]Сюжэт праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:45.

Іншыя тэмы апошняга выдання:

  • Менск і Варшава: новы шанец ці старыя граблі?
  • Якія важныя дакументы пра лёсы палякаў Беларусь перадала Польшчы? Як гісторыя дапамагае ў дыпламатыі? Размова з гісторыкам Ігарам Мельнікавым;
  • Газавы кампраміс ці патавая сітуацыя. Менск з Масквой не могуць дамовіцца;
  • Агенты расейскага ўплыву ў інфармацыйнай прасторы Беларусі, хто яны? Размова са Змітром Міцкевічам, аналітыкам «Belarus Security Blog»;
  • У Літве змяняецца ўлада. Як гэта паўплывае на адносіны з Беларуссю?
  • Данбас і Дамаск. Далёка і блізка. Пры чым тут Менск?

Сяргей Пеляса, «ПраСвет»

Стужка навінаў