Кампанія, якая робіць касцюмы для NASA, сшыла для беларускіх медыкаў 5000 масак


Беларускія распрацоўнікі «TESLASUIT» сшылі і перадалі айчынным медыкам партыю масак.

5000 медычных масак сшылі на берасцейскім прадпрыемстве «TESLASUIT». Іх перадалі медыкам «6-й гарадской клінічнай больніцы» і «Менскаму навукова-практычнаму цэнтру хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі».

«Сёння медыкі змагаюцца за жыццё і здароўе пацыентаў 24 гадзіны на содні, – кажа Сяргей Носаў, кіраўнік «TESLASUIT». – Медыкі знаходзяцца на перадавой у барацьбе з каронавірусам і ў першую чаргу маюць патрэбу ў дастатковай колькасці сродкаў індывідуальнай абароны. Паколькі ў кампаніі ёсць швейная вытворчасць, у нас ёсць магчымасць падтрымаць герояў-медыкаў сваімі сіламі. Такім чынам мы выказваем сваю падзяку і падтрымліваем усіх, хто цяпер змагаецца з COVID-19».

Беларускі цэнтр распрацокі «TESLASUIT» кампанія VRTek займаецца тэхналогіямі ўзаемадзеяння з віртуальнай рэальнасцю і цесна супрацоўнічае з NASA і Еўрапейскай касмічнай агенцыяй. Падрабязней пра дзейнасць «TESLASUIT» можна даведацца з праграмы «Дэвайс».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў