Кампанія «Tesla» атрымала дазвол на прадукцыю электракараў у Кітаі


Завод «Tesla» у Шанхаі. 2 кастрычніка 2019 г.
Фота: SUN YILEI/Reuters

«Tesla» унеслі ў дзяржаўны рэестр аўтавытворцаў КНР, паведамляе «Reuters» са спасылкай на міністэрства прамысловасці Кітаю.

Цяпер кампанія можа ў любы момант пачаць выпуск аўто на сваім першым замежным заводзе ў Шанхаі.

Кампанія ўклала ў будаўніцтва гэтага заводу $ 2 млрд. Паводле «Reuters», да канца 2019 года «Tesla» хоча на вытворчасць тысячы аўтамабіляў на тыдзень, але пакуль заводу не хапае супрацоўнікаў.

Кампанія разлічвае павялічыць продаж на самым буйным сусветным аўтарынку і пазбегнуць павышэння імпартных мытаў, якія КНР увяла праз гандлёвыя войны з ЗША.

Шанхайскі завод «Tesla» – першы ў Кітаі аўтамабільны завод, які цалкам належыць замежнай кампаніі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў