Кампанія «птушынага караля» Яўгена Баскіна пабудуе ў Магілёве прыватную школу


Падкантрольная алігарху Яўгену Баскіну кампанія «Сервалюкс Агра» пабудуе ў Магілёве на вуліцы Сурганава прыватную школу.

Як распавёў БелТА генеральны дырэктар «Сервалюкс Агра» Аляксандр Абадзінскі, кампанія выступіць ініцыятарам і заказчыкам праекту школы на вуліцы Сурганава побач з Пячорскім лесапаркам.

«На гэтым участку мы хочам размясціць двухпавярховы будынак самой школы, а таксама ценявы навес для першакласнікаў, гульнявую пляцоўку для вучняў 1-4-х класаў, зону адпачынку для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў. Будуць абсталяваныя тэхнічныя пляцоўкі, – распавёў Абадзінскі. – За агароджай – паркоўка, у тым ліку для ровараў, месца для высадкі і пасадкі вучняў».

Навучальная ўстанова будзе разлічана на 88 дзяцей, у кожным класе па 8 чалавек. Уваход у вучэбную зону малодшых класаў будзе асобны, ізаляваны ад асноўнага. Акрамя таго, на тэрыторыі навучальнай установы будзе забяспечана безбарʼернае асяроддзе: устаноўлены пандусы і спецыяльны падʼёмнік, абсталяваныя санвузлы.

  • Холдынгам «Сервалюкс» валодае Яўген Баскін. Ён займае 12-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў, што рэгулярна складае выданне «Ежедневник». Холдынгу «Сервалюкс» належаць гандлёвыя маркі мяса птушкі «Пятруха», «Браты Грыль» і «Курасельскія». Кампанія трымае 30% рынку мяса птушкі ў Беларусі, таму ў СМІ Баскіна часам называюць «каралём бройлерам» або «птушыным каралём». Кампанія «Сервалюкс Агра» займае другое месца па абʼёмах вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі.
  • 15 сакавіка 2016 года Баскіна затрымаў КДБ паводле абвінавачвання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. На наступны дзень старшыня Камітэту дзяржбяспекі Валерый Вакульчык распавёў, што Баскін і ягоны фінансавы дырэктар былі затрыманыя ў менскім аэрапорце пры спробе ўцячы за мяжу. Праз тыдзень яго адпусцілі пад хатні арышт, а суму шкоды, што яму інкрымінавалася, алігарх кампенсаваў.
Hавiны
Беларускі «кароль бройлераў», якога вінавацілі ў няплаце падаткаў, пашырае бізнес
2018.05.28 12:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў