Кампанія Пракапені пералічвае пацярпелым $ 100 тысяч


Віктар Пракапеня

Кампанія currency.com вырашыла перавесці сродкі на дапамогу пацярпелым ад разгону акцый пратэсту, паведаміў у Facebook яе кіраўнік Віктар Пракапеня.

«Гледзячы на ўсе жахі, якія адбыліся з людзьмі за апошнія дні, мы не можам да канца ўсвядоміць увесь гэты кашмар. Мы разумеем, што здароўе і псіхіка мноства людзей зламаныя на доўгі час, калі не назаўсёды», – адзначыў Віктар Пракапеня.

Па словах ІТ-бізнесмена, галоўнае, што можна «цяпер зрабіць – гэта праявіць салідарнасць, аказаць матэрыяльную падтрымку».

«Таму наша кампанія currency.com вылучае ў фонд пацярпелых $ 100 000, якія пойдуць на іх рэабілітацыю. У бліжэйшыя дні мы адкрыем магчымасць ахвяраваць грошы пацярпелым для ўсіх кліентаў currency.com», – распавёў Пракапеня.

Раней бізнесовец выказаўся за мірны дыялог і нагадаў, што за наш дом і нашу Радзіму мы ўсе ў адказе.

Ён таксама заклікаў IT і бізнес-супольнасць далучыцца да дапамогі пацярпелым. Зусім нядаўна Віктар дапамагаў фінансава медустановам у барацьбе з каронавірусам.

МГ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў