Кампанія экс-БТшніка зляпіла чарговы фэйк для расейскага тэлебачання


Менская кампанія «StringersHub», якую ўзначальвае Якаў Бута, зноў трапіла ў скандальную гісторыю.

Расейскі блогер Ілля Варламаў выкрыў чарговы фэйк у сюжэце пра Украіну, што выйшаў у эфір расейскага Першага каналу. У ім аднаго з герояў зрабілі ўдзельнікам Еўрамайдану. Апынулася, што хлопец не ўдзельнік рэвалюцыі з Крывога Рогу, а жыхар Менску.

Hавiны
Беларус, які выдаваў сябе за ўкраінца на расейскім канале, шкадуе пра свой учынак
2018.12.07 13:41

«Я працаваў аналітыкам у кампаніі, якая займаецца відэаздымкамі, шукае аператараў па ўсім свеце, дзе здарацца нейкія падзеі. Такая замова паступіла на здымкі з Украіны. Трэба было з Крывога Рогу знайсці сям’ю, ці чалавека, які пацярпеў нейкім чынам ад таго, што няма ацяплення, ці газа… І неяк так атрымалася, што папрасілі зрабіць гэта ў мяне, я быў тады новы супрацоўнік», – распавёў Belsat.eu Віталь Юрчанка.

Кампанія, у якой працаваў хлопец, нядаўна «праславілася» ва Украіне. У красавіку 2018 года сястра народнага дэпутата Украіны Надзеі Саўчанкі (цяпер абвінавачваецца ў спробе дзяржаўнага перавароту) трапіла ў сюжэт НТВ.

Скандал здарыўся неўзабаве пасля таго, як Генеральная пракуратура Украіны апублікавала аператыўныя аўдыязапісы і відэаматэрыялы адносна планаў Надзеі Саўчанкі арганізаваць тэракт у Вярхоўнай Радзе.

І адбылося гэта дзякуючы беларускаму інфармацыйнаму агенцтву «StringersHub», якім кіруе былы супрацоўнік БТ. Працаўнікі «StringersHub» не паведамілі дзяўчыне, што працуюць з расейскімі медыямі. Праўда, прадстаўнік менскага офісу кампаніі сцвярджаў, што замова на здымкі выконвалася для польскага прадзюсара.

Сястра Саўчанкі адрэагавала на дзеянні кампаніі гнеўным допісам у «Facebook’у» і дадала гэштэг #БєларусьЦеОбласьРосії?

Hавiны
Стартап былога працаўніка БТ «праславіў» сястру Саўчанкі на НТВ
2018.04.05 14:15

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў