Кампанія алігарха Алексіна атрымала права бязмытнага гандлю з Заходнім Кітаем


Кампанія «Энерга-Оил», уласнікам якой з’яўляецца алігарх Аляксей Алексін, падпісала дамову ўдзельніка спецыяльнай эканамічнай зоны «Хоргас» у Казахстане. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Такім чынам, «Энерга-Оил» па даручэнні ўрада Беларусі рыхтуе да адкрыцця краму бязмытнага гандлю «Зроблена ў Беларусі» на казахстанскай тэрыторыі Міжнароднага цэнтру памежнай супрацы «Хоргос». Падпісанне дадзенай дамовы дасць Беларусі свабодна прадстаўляць сваю прадукцыю для жыхароў Заходняга Кітая.

«Тут Казахстану ўдалося «прасекчы акно ў Кітай», якое дазваляе свабодна прадстаўляць сваю прадукцыю для жыхароў Захаду Кітая. (…) Тут выконваюцца патрабаванні ЕАЭС, што для нас дадаткова камфортна», – сказаў намеснік дырэктара «Энерга-Оил» Уладзімір Краўчанка.

Міжнародны цэнтр памежнай супрацы «Хоргас» знаходзіцца на кітайска-казахстанскай мяжы, ён быў створаны ўрадамі Казахстану і КНР напачатку 2000-х. «Хоргас» мае статус спецыяльнай эканамічнай зоны. Усе, хто працуе на казахстанскай частцы «Хоргаса» мае права на ільготы і прэферэнцыі.

Hавiны
«Дзеткі павінны страляць». Што ўлады дазволяць стралковаму комплексу алігарха Алексіна
2019.10.10 14:34

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў