Камітэт атлетаў WADA хоча цалкам забараніць Расеі выступаць на Алімпіядах


Камітэт атлетаў Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) напярэдадні разгляду пытання аб санкцыях супраць Расеі заклікаў цалкам адхіліць расейскіх спартоўцаў ад Алімпіядаў да 2022 года ўключна. Пра гэта паведамляе BBC.

У Камітэт атлетаў WADA уваходзяць 17 вядомых у мінулым спартсменаў. Яны лічаць недастатковым прапанову Міжнароднага алімпійскага камітэту дазволіць «чыстым атлетам» з Расеі спаборнічаць у Японіі пад нейтральным сцягам.

Hавiны
Microsoft выявіла атаку расейскіх хакераў на антыдопінгавыя арганізацыі
2019.10.29 09:11

На іх думку, адзіным правільным рашэннем стане поўная забарона расейцам выступаць на двух наступных Алімпіядах. У адваротным выпадку расейскія ўлады працягнуць маніпуляваць і парушаць правілы.

Раней за максімальныя санкцыі ў дачыненні да Расеі выступілі антыдопінгавыя агенцтвы ЗША і Вялікай Брытаніі.

Hавiны
Камітэт ВАДА раіць не пускаць Расею на Алімпіяды
2019.11.26 07:36

А Камітэт WADA прапанаваў на 4 гады адхіліць Расею ад міжнародных спаборніцтваў праз падазрэнні, што базай Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі маніпулявалі.Камітэт рэкамендаваў не пускаць Расею на Алімпійскія і Паралімпійскія гульні, любыя чэмпіянаты свету ды іншыя буйныя спаборніцтвы.

Да буйных спаборніцтваў прапануецца дапускаць толькі «чыстых» расейскіх спартоўцаў, якіх не падазравалі ў прыёме допінгу. Ім дазволяць выступаць пад нейтральным сцягам і без выканання расейскага гімну ў выпадку іх перамогі.

Канчатковае рашэнне будзе прынятае 9 снежня ў Лазане.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў