Камін і залаты ліфт: «Менскбуд» апублікаваў новыя фота пампезнага будынку Вярхоўнага суда


На сайце minskstroy.by з’явіліся фотаздымкі будынку Вярхоўнага суда, які неўзабаве пачне працаваць.

Паводле генпадрадчыка, цяпер у будынку вядзецца мантаж абсталявання і завозіцца мэбля.

Ліфт у новым будынку Вярхоўнага суда

«Вельмі хутка гэты будынак стане адміністратыўным. Плануецца, што ўжо ў сакавіку яго пачнуць абжываць служкі Феміды, прадстаўнікі суда ўжо праходзяць навучанне для працы з інтэлектуальнымі інфармацыйнымі сістэмамі», – гаворыцца ў паведамленні на minskstroy.by.

Усе фотаздымкі былі арублікаваныя яшчэ 20 лютага. Фота суправаджаюцца подпісам: «эстэтыка і гармонія ва ўсім».

Прыблізны кошт новага Вярхоўнага суда складае Br 166 млн. (амаль 6,5 новых верталётаў Аляксандра Лукашэнкі).

Раней «Белсат» ужо паведамляў пра частку коштаў, якія сталі вядомыя з тэндараў дзяржаўных закупаў.

Фота – minskstroy.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў