Камерцыйныя касмічныя палёты стануць рэальнасцю ўжо нават сёлета


Кітай плануе ажыццявіць першы запуск прызначанай для камерцыйных місіяў ракеты-носьбіта «Цзелун-1» у першай палове бягучага года. Пра гэта паведаміла газета China Daily.

Прэзентацыя «Цзелун-1» адбылася ў жніўні 2018 года, нагадвае ТАСС. Па словах Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхнікі (CASC), «Цзелун-1» стала першай у серыі цвёрдапаліўных ракет-носьбітаў малога класа «Цзелун», яна здольная падняць груз вагой 150 кілаграмаў.

Адзначаецца, што кошт запускаў з дапамогай гэтай ракеты-носьбіта будзе ніжэй наяўных у свеце аналагаў.

CASC таксама паведамляла, што «Цзелун-1» адрозніваецца кароткім вытворчым цыклам. Яна можа быць падрыхтавана да запуску на працягу 24 гадзінаў, а перыяд яе збору складае не больш за шэсць месяцаў.

Распрацоўнікам ракеты-носьбіта з’яўляецца кампанія Chinarocket пры Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхнікі.

Hавiны
У Берасці пачалі збіраць беларуска-кітайскія мікрааўтобусы
2018.12.12 07:44

СК, belsat.eu

Стужка навінаў