Камера NASA расплавілася падчас запуску ракеты. Але здымкі захаваліся


Адна з шасці камераў, з дапамогай якіх фатограф Bill Ingalls здымаў запуск ракеты Space X. Фота – Bill Ingalls/NASA

22 траўня штатны фатограф Нацыянальнай адміністрацыі аэранаўтыкі і космасу ўсталяваў на ваенна-паветранай базе Вэндэрберг у штаце Каліфорнія шэсць дыстанцыйных камераў. З дапамогай гэтай апаратуры Біл Інгальс збіраўся задакументаваць хроніку запуску ракеты Space X.

Дасведчаны фатограф бачыў у сваім жыцці многае, але нават ён здзівіўся таму, што сталася з адным з апаратаў пасля старту.

«Падсмажаная дыстанцыйная камера», – падпісаў фотаздымак апарату Біл Інгальс у «Фэйсбуку».

Адзін з апошніх кадраў з камеры перад яе знішчэннем. Файлы з картаў памяці не пацярпелі. Фота – Bill Ingalls/NASA

«Грэнкай» стала люстэркавая камера Canon. Яна была размешчаная ў 400-х метрах ад месца запуску Space X.

Паводле Інгальса, фотаздымкі з картаў памяці захаваліся.

Полымя з соплаў ракеты – непасрэдная прычына «падсмажанай» камеры. Фота – Bill Ingalls/NASA

Ракета даставіла на арбіту 2 даследчыя спадарожнікі (яны будуць сачыць за зменамі вады і ільду на планеце) і 5 спадарожнікаў сувязі.

ДД

Стужка навінаў