Камер на выбарчых участках не будзе, нават за кошт грамадзянаў


Цэнтрвыбаркам заявіў, што прапанова ўсталёўкі камер на выбарчых участках за кошт беларусаў не адпавядае патрабаванням выбарчага заканадаўства, піша TUT.by.

З праектам ўсталёўкі відэакамер звярнуўся сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Павел Дзік, які прадстаўляе інтарэсы кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Паводле яго, ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапрацавала як тэхнічныя, так і прававыя пытанні закупкі.

«Улічваючы аб’ём заказу, на прапанову адгукнуліся адразу некалькі кампаніяў, якія былі гатовыя працаваць разам», – адзначыў ён.

Паводле яго, закупленыя камеры адпавядалі б усім патрабаванням заканадаўства краіны. Імі планавалася абсталяваць пераважную большасць участкаў.

Але «ўсе чальцы выбарчай камісіі, азнаёміўшыся з прапанаваным вамі праектам пастановы, у якім прадугледжваецца наўпроставая відэа трансляцыя круглыя содні з участкаў галасавання і размяшчэнне ўласных відэакамер грамадзянаў паводле іх заявак, выказалі меркаванне аб неадпаведнасці праекту патрабаванням выбарчага заканадаўства і няяснасці парадку практычнай рэалізацыі прапановы», гаворыцца ў адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай.

У ЦВК таксама адзначылі, што Выбарчы кодэкс не дапускае прыцягнення тэхнічных сродкаў грамадзянаў для арганізацыі выбараў.

Hавiны
На выбарах некаторыя кабінкі падчас галасавання не будуць закрывацца шторкамі
2020.08.01 10:23

Сёлета ЦВК увяла змены на некаторых участках: зараз кабінкі не будуць цалкам закрывацца шторкамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў