Каментатары бароняць настаўніцу, якая пагражала ўдарыць школьніка партай – вось іх аргументы


13 верасня з гомельскай школы № 15 звольнілі настаўніцу пачатковых класаў, якая падчас уроку расейскай мовы пагражала школьніку, што ўдарыць яго партай, абражала яго і брудна лаялася. Відэа здарэння парталу «Сильные новости» даслалі адныя з бацькоў.

Цяпер некаторыя бацькі вучняў школы шкадуюць, што настаўніцу звольнілі.

«У клас да яе летась набіралі дзяцей, і прасіліся 35 чалавек, усім не хапіла месцаў, многія пакрыўдзіліся. Значыць, яна добры педагог, але вось не стрымалася», – сказаў у размове з радыё «Свабода» адзін з бацькоў, сын якога вучыцца ў другім класе.

Бароняць настаўніцу таксама ў інтэрнэце: менш актыўна пад артыкуламі на «Белсаце», «Свабодзе» і «Нашай Ніве», і зацята – на форуме «Tut.by».

Мы публікуем найбольш папулярныя выказванні (з захаваннем арфаграфіі і пунктуацыі).

«Очень много стали позволять детям! мы,раньше пикнуть боялись на уроках! Слишком много прав им дают….отец лучше бы воспитывал своего ребенка,а не говорил о профнепригодности,он ведь тоже получается как отец не пригоден?!» – напісала Mariya_Hackevich. 642 асобаў пагадзіліся з гэтымі словамі, нязгодных – 52 чалавекі.

Урок у школе ў Гомельскай вобласці. Фота – Віктар Драчоў / ТАСС / Forum

«Я не призываю вернуть старые времена, но я дома боялся пожаловаться на учителя, который дёрнул меня за ухо, потому что мой отец оторвал бы оба. Учителей просто уважали. А теперь об учителей ноги вытирают. И в первую очередь, государство», – напісаў white_maple. З ім згодныя 583 асобы, нязгодны – 31 чалавек.

«Теперь этот малолетний цензоред будет себя чувствовать королем по жизни. Как же: из-за него училку из школы выперли», – піша tktyf_bdfyjdf (514 асобаў адобрылі гэтыя словы, 43 чалавекі – нязгодныя з аўтарам каментару).

«Во времена моего советского школьного детства такие учителя встречались нередко. И, как правило, они считались хорошими учителями, строгими, у которых все дети в классе выучены и построены. О всяких там психологических травмах в те далекие годы не рассуждали. Но вот такие методы, оказываются, уже караются законом. Как мне жалко учителей, вынужденных учить нынешних распущенных «онижедетей» и общаться с хамами родителями, которые своих детей дома матерят почем зря, орут на них, но требуют, чтобы учитель обожал их невоспитанных отпрысков! Учителя! Труд ваш тяжелый, но увы, неблагодарный!» – напісаў fogast_fogastfo (141 згодны, 19 – не).

«И сто лет не прошло как розги отменили. Может стоит новой Палате внести пару поправок и учителя останутся на работе и ученики будут более покладистые», – піша zakr-e (115 чалавек націснулі «лайк», 27 паставілі «антылайк»).

  • Здарэнне адбылося 11 верасня. Пасля інцыдэнту школу наведала камісія з аблвыканкаму, дырэктару далі вымову, а саму 56-гадовую настаўніцу Людмілу Іванаўну звольнілі. Жанчына адпрацавала ў школе 37 гадоў.
  • Настаўніца на агульным сходзе прызнала, што вінаватая, але спрабавала патлумачыць, што вучні яе справакавалі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў