Камандзір менскага АМАПу: У нас ёсць заўзятыя тэатралы, знатакі выяўленчага мастацтва


Каля 75 % байцоў сталічнага атраду міліцыі асаблівага прызначэння – не менчукі. 70 % амапаўцаў маюць вышэйшую адукацыю, цэлы ўзвод – дзяўчаты.

Пра гэта ў інтэрвʼю часопісу «Спецназ» распавёў камандзір АМАПу Галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Мінгарвыканкаму Дзмітрый Балаба.

Паводле яго, цякучкі кадраў у атрадзе няма. «Рэдкі чалавек сыходзіць, ды і прычыны таго розныя. Цяпер атрад укамплектаваны цалкам», – адзначыў Балаба. «Праблем з жытлом няма, – адзначыў камандзір. – Будуюцца службовыя дамы, таксама дапамагаем з арэндай кватэр».

«З вышэйшай адукацыяй у нас каля 70 % байцоў, – распавёў Дзмітрый Балаба. – Людзі вывучаюць замежныя мовы, некаторыя свабодна гавораць на некалькіх. Ёсць заўзятыя тэатралы, гісторыкі, знатакі выяўленчага мастацтва, да прыкладу, акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя. Нядаўна, дарэчы, застаў двух супрацоўнікаў за спрэчкай пра тое, чаму Булгакаў абраў для «Майстра і Маргарыты» некалькі сюжэтных лініяў».

Дзмітрый Балаба падкрэсліў, што ў менскім АМАПе служаць «людзі, настроеныя ідэалагічна правільна. Тыя, якія не здрадзяць ні сумленню, ні свайму народу і Радзіме, ні гонару мундзіра».

У грамадстве выклікала рэзананс збіццё АМАПаўцамі двух актывістаў ды журналіста, які асвятляў суд на аўтарамі графіці «Беларусь мае быць беларускай».

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў