Каманды дэмакратычных сілаў «правялі супольную сустрэчу і абмеркавалі План перамогі – 2021»


На наступным тыдні раскрыюць дэталі плану.

Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, Вераніка і Валерый Цапкалы мабілізуюць сілы дзеля:

– дапамогі людзям, якія пацярпелі праз рэпрэсіі;

– нарошчвання пратэставае актыўнасці;

– эканамічнага і палітычнага ціску на рэжым;

– падтрымання мясцовых супольнасцяў;

– стварэння бяспечных інструментаў для выказвання голасу большасці;

– большага падтрымання дэмакратычных сілаў з боку дзяржаўных службоўцаў;

– вяртання законнасці ды пакарання вінаватых у гвалце.

«Мы перакананыя: 2021 год – час дзейнічаць, мабілізаваць усе рэсурсы, дэманстраваць, што нас большасць. Ужо цяпер мы рыхтуем супольныя лютаўскія кампаніі ды падтрыманне масавых вулічных акцыяў увесну. Мы працуем разам, каб наблізіць нашую агульную перамогу і новыя выбары», – гаворыцца ў прэс-рэлізе аб выніках сустрэчы.

На наступным тыдні адбудзецца прэс-канферэнцыя, каб раскрыць дэталі плану.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў