Камандаваць унутранымі войскамі прызначылі кіраўніка штабу службы бяспекі прэзідэнта


Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Назаранку камандуючым унутраных войскаў, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны. Раней Назаранка ўзначальваў штаб службы бяспекі прэзідэнта, кіраваў вайсковай часткай у Берасці, а таксама быў на чале Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання.

«Тое, што вы не кіравалі злучэннямі, не думаю, што гэта вялікі недахоп. Вам не трэба будзе франтамі кіраваць – вам трэба будзе забяспечыць парадак у краіне. Пры неабходнасці, калі прыйдзецца задзейнічаць нашыя ўнутраныя войскі. Гэта ваша прэрагатыва, гэтым вы адрозніваецеся і будзеце адрознівацца ад іншых – вам трэба забяспечыць парадак унутры краіны», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка – новаму кіраўніку МУС: «Не трэба, як вось адбылося з цыганамі»

З чэрвеня бягучага году вакансія кіраўніка ўнутраных войскаў заставалася не занятай. Раней гэтую пасаду займаў Юрый Караеў, якога Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам унутраных справаў.

Юрый Караеў збіраецца змяняць імідж міліцыі

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары