Каманда Зяленскага «прадказала» вынік выбараў у вядомым роліку пра стадыён


У апублікаваным 3 красавіка роліку, у якім будучы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрашае на «стадыённыя дэбаты» свайго апанента Пятра Парашэнку, можна знайсці вынік другога туру прэзідэнцкіх выбараў.

На адным з кадраў за спінай Уладзіміра Зяленскага можна заўважыць лічбу 73. У прэс-службе Уладзіміра Зяленскага Belsat.eu паведамілі, што гэта «выпадковасць».

Па выніках апрацоўкі 90 % бюлетэняў Зяленскі набраў 73,19 % галасоў. За Пятра Парашэнку прагаласавала 24,48 %.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў