Каманда Ціханоўскай адмовілася ад вялікага мітынгу на Бангалор


Мітынг Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. 30 ліпеня.
Фота: «Белсат»

Каманда кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай прыняла рашэнне не праводзіць агітацыйны мітынг-канцэрт у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор у Менску 6 жніўня.

Hавiны
Мітынг Ціханоўскай у Менску пад пагрозай зрыву: улады запланавалі ў парку Дружбы народаў свой канцэрт
2020.08.03 22:23

«На электронную пошту Святланы Ціханоўскі прыйшло паведамленне пра свята чыгуначных войскаў у парку Дружбы народаў. Нам не даюць правесці мітынгі ні на адной пляцоўцы Менску гэтак жа, як у Слуцку і Салігорску. Гэта абсалютна незаконныя дзеянні ўладаў, мы абскардзілі гэтае рашэнне ў Генеральную пракуратуру, ЦВК і Менгарвыканкам, але мы не будзем правакаваць людзей», – паведамляе тэлеграм-канал «Страна для жизни».

Разам з тым, паводле яе, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская разам з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала плануюць у 19.00 наведаць свята «Дзень адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі» ў Кіеўскім скверы.

Абноўлена
Амаль на 2 гадзіны затрымалі Марыю Мароз – кіраўніцу штабу Ціханоўскай
2020.08.06 13:46

Заяўку на правядзенне мітынгу 6 жніўня ў парку Дружбы народаў, які дазволены для арганізацыі пікетаў, Святлана Ціханоўская падала яшчэ 14 ліпеня. Але ўлады ў гэты час вырашылі там святкаваць Дзень чыгуначных войскаў.

Раніцай 6 жніўня міліцыянты затрымалі кіраўніцу штабу Святланы Ціханоўскай Марыю Мароз, каб папярэдзіць яе пра наступствы правядзення мітынгу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў