Каманда Святланы Ціханоўскай падвяла вынікі працы ў 2020 годзе


Дэмакратычную Беларусь можа чакаць бязвіз з Еўразвязам, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі дарадца Святланы Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч.

Святлана Ціханоўская ў замежжы.
Фота: prezident.sveta / instagram

Спыненне гвалту і вяртанне законнасці

Каманда Святланы Ціханоўскай падвяла вынікі працы ў 2020 годзе падчас прэс-канферэнцыі, у якой узялі ўдзел апроч самой Святланы ейныя прадстаўнікі па самых розных пытаннях.

«Мы працуем не толькі над дапамогай беларускаму грамадству, не прызнаннем Лукашэнкі, але і над аднаўленнем справядлівасці», – паведаміла былая кандыдатка на прэзідэнта Беларусі.

Таксама Святлана падкрэсліла, што пачаўся працэс вяртання законнасці. Напрыклад, была заведзеная першая крымінальная справа за гвалт з боку сілавікоў у бок Максіма Харошына. Зараз кабінет Святланы намагаецца прызнання АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Аб’ектыў
Першая справа супраць беларускіх сілавікоў
2020.12.09 22:35

Вось якія падзеі назвала галоўнымі сама Ціханоўская:

  • Беларускі народ аб’яднаўся.
  • Адбылася дэлегітымізацыі Лукашэнкі ва ўсім свеце.
  • Вынікі выбараў не былі прызнаныя іншымі краінамі.
  • Ўстаноўлены новыя палітычныя і дыпламатычныя кантакты – каля 25 краін ва ўсім свеце.

Выйсце з эканамічнага крызісу для дэмакратычнай Беларусі

Дарадца Ціханоўскай у пытаннях эканомікі Алесь Аляхновіч прадставіў план дзеянняў, які складаецца з чатырох напрамкаў.

  • Праца над эканамічнаю праграмаю
  • Наладжванне кантактаў з міжнароднымі інстытуцыямі для супрацы з Беларуссю пасля дэмакратычных пераменаў. Магчыма ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўразвязам.
  • Эканамічны ціск на рэжым
  • Дапамога тым, хто пацярпеў рэпрэсіі

Міжнародныя кантакты

Дарадца Святланы Ціханоўскай ў міжнародных пытаннях Валер Кавалеўскі акрэсліў галоўныя дасягненні ў міжнароднай палітыцы.

  • Непрызнанне Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі
  • Замарожанныя палітычныя кантакты
  • Увядзенне ЕЗ і ЗША санкцыяў супраць тых, хто парушаў правы чалавека
  • Усталяваныя кантакты з прадстаўнікамі 25 краінаў

Таксама на прэс-канферэнцыі ўзгадалі ціск на студэнтаў. Прадстаўніца ў пытаннях адукацыі Вольга Шпарага падкрэсліла, што зараз паводле крымінальных справаў праходзіць 20 прадстаўнікоў студэнтаў, у тым ліку і Алана Гебрымарыям.

Агулам у Беларусі было адлічана 131 чалавек, а яшчэ 399 студэнтаў затрымана. З рэпрэсіямі сутыкнуліся больш за 100 выкладчыкаў, а ў Бярозаўскім раёне звольнілі 4 дырэктары школ.

Анатоль Лябедзька паведаміў, што кабінет Ціханоўскай працуе над Канстытуцыйнай рэформаю.

Таксама каманда Святланы павіншавала беларусаў з Новым годам і паабяцала, што будзе прыкладаць усе намаганні для таго, каб новае кіраўніцтва ў Беларусі з’явілася як мага хутчэй.

КТ besat.eu

Стужка навінаў