Каманда КВЗ з Менску не паедзе на 1/4 фіналу, бо ён пройдзе ў Крыму


«Дзеці Т’юрынга» запісалі відэазварот, у якім яны патлумачылі, што не не будуць працягваць удзел у Вышэйшай лізе КВЗ.

Менская каманда КВЗ «Дзеці Тʼюрынга» вырашыла не ўдзельнічаць у 1/4 фіналу Вышэйшай лігі, якая будзе здымацца ў Крыму.

https://www.instagram.com/p/CCwq764HV5w/

«Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту ў пытаннях Крыму, таму патрапіць туды мы можам толькі праз Украіну. З-за пандэміі зрабіць гэта даволі складана. Ехаць праз Расею мы не можам, бо тады чальцы нашай каманды, у якіх ёсць сваякі ва Украіне, згубяць магчымасць пабачыць сваіх блізкіх», – гаворыцца ў звароце.

Вясёлыя і знаходлівыя дадалі, што іхная каманда прадстаўляе БДУ, у якога шмат партнёраў сярод украінскіх універсітэтаў. Парушаць гэтыя стасункі яны не хочуць.

«Мы спадзяемся, што вы з паразуменне паставіцеся да нас і нашай сітуацыі. І будзеце чакаць нас далей. Мы вас вельмі любім».

Каманда КВЗ «Дзеці Тʼюрынга» складаецца са студэнтаў розных факультэтаў БДУ. Яны сталі папулярнымі ўвесну 2020 года, калі зрабілі нумар пра інтэграцыю Расеі і Беларусі. Толькі ў іх версіі Расея ўвайшла ў склад Беларусі.

На афіцыйным YouTube-канале КВЗ відэа набрала больш за 700 тысячаў праглядаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў