Каманда блогу «Страна для жизни» атрымала содні ў Магілёве


Бацькі затрыманага Арцёма Сакава прыехалі на суд у Магілёў з Гомельскай вобласці.
Фота: «Белсат»

Актывісты і ўдзельнікі каманды блогу «Страна для жизни» 8 траўня атрымалі прысуды ад 5 да 10 содняў ў судзе Кастрычніцага раёну Магілёва паводле арт. 23.34 КаАП («Парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў»), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сярод асуджаных:

  • Уладзімір Няронскі – 10 содняў
  • Арцём Сакаў – 5 содняў
  • Аляксандр Арановіч – 6 содняў

«Я блогер, гэта нармальна – сустракацца з людзьмі. У нас свабода слова па Канстытуцыі», – сказаў у судзе Няронскі.

Яшчэ стала вядома, што быў затрыманы гарадзенскі грамадскі актывіст Аляксандар Лаўрэнцьеў, яго асудзілі, пакаралі 7 соднямі арышту.
Фота: «Белсат»

Адміністрацыйныя арышты атрымалі і магілёўцы, якія адбівалі кіроўцу аўтадому ад міліцыі. Лазаронак атрымаў 5 содняў, а Зайцаў 2 содні.

Hавiны
«З раніцы ідзе хапун». У Берасці не менш як чатыры затрыманыя
2020.05.08 14:45

Нагадаем, што 5 траўня міліцыя спрабавала затрымаць блогера Сяргея Ціханоўскага (YouTube-канал «Страна для жизни»), калі ён на сваім аўтадоме прыехаў у Магілёў на сустрэчу з падпісантамі. Тады супрацоўнікі ДАІ спынілі брэндаваны аўтадом і паспрабавалі затрымаць Аляксандра Арановіча.

У выніку сустрэча адбылася 6 траўня, яе курыраваў Уладзімір Няронскі (канал «Слуцк для жизни»).

Тады ж 6 траўня міліцыя затрымала Сяргея Ціханоўскага. Зараз ён знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ.

Hавiны
Міліцыя затрымала блогера Сяргея Ціханоўскага
2020.05.06 14:28

8 траўня ў розных гарадах Беларусі праходзяць суды над прыхільнікамі Ціхаўноўскага. Некаторым з іх таксама далі содні.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў