Каманда Бабарыкі плануе зарэгістраваць палітычную партыю


Аб гэтым каардынатарка штабу Марыя Калеснікава распавяла ў традыцыйным штотыднёвым стрыме.

Каманда Віктара Бабарыкі распавяла, што мае план на рэгістрацыю палітычнай партыі. Аднак аніякай дадатковай інфармацыі яна пакуль што сказаць не можа.

Вокладка стрыму штаба Бабарыкі

«У нас ёсць такі план. Падрабязнасцяў мы пакуль што сказаць не можам, бо гэта цяжка і доўгі працэс», – сказала каардынатарка штабу Марыя Калеснікава.

Марыя Калеснікава адзначыла, што зараз гаварыць пра аб’яднанне з іншымі кандыдатамі – рана, аднак яны вядуць перамовы з прадстаўнікамі іншых ініцыятыўных групаў.

Галоўны крытэр – супадзенне каштоўнасцяў. Каардынатарка штабу падкрэсліла, што трэба дачакацца 14 ліпеня, калі будзе вядома, каго з прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва зарэгістравалі.

  • Віктар Бабарыка разам са сваім сынам Эдуардам знаходзіцца ў СІЗА КДБ ад 18 чэрвеня.
  • Таксама былі затрыманыя сяброўка сямʼі Бабарыка і чалец ініцыятыўнай групы Святлана Купрэева, чалец ініцыятыўнай групы кандыдата Дзмітрый Карака, асабістая памочніка Бабарыка ў «Белгазпрамбанку» Алена Карагачова і каардынатар ініцыятыўнай групы па Магілёўскай вобласці Уладзімір Дудараў.
  • Усе яны былі прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасці палітычнымі зняволенымі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў