Каляды сталі афіцыйным святам у Іраку


Кіраўніцтва Іраку аб’явіла Каляды афіцыйным святам на тэрыторыі ўсёй краіны. Урад таксама павіншаваў усіх грамадзян-хрысціянаў.

«Урад абʼяўляе Каляды афіцыйным святам у Іраку. Шчаслівага Раства нашым грамадзянам-хрысціянам, усім іракцам і ўсім, хто святкуе гэтае свята па ўсім свеце», – гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у панядзелак на афіцыйнай старонцы ўрада краіны ў Twitter.

Акрамя таго, канцылярыя іракскага прэмʼер-міністра паведаміла пра сустрэчу кіраўніка ўрада Адэля Абдэль Махдзі з дзяржаўным сакратаром (кіраўніком урада) Ватыкана кардыналам Пʼетра Пароліном, які прыбыў з візітам у Ірак у панядзелак.

«Мы молімся за поспех гэтага першага візіту высокапастаўленага прадстаўніка Ватыкана ў Ірак, і спадзяемся, што ён стане перадумовай для арганізацыі візіту папы Рымскага Францішка», – адзначаецца ў заяве Халдэйскай каталіцкай царквы Іраку.

Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Іраку пражываюць каля 300 тысячаў хрысціянаў. 95 % 38 мільённага насельніцтва рэспублікі вызнаюць іслам.

Аб’ектыў
Паміж Дзедам Марозам і Санта-Клаусам украінцы абіраюць абодвух
2018.12.24 22:46

СК, belsat.eu

Стужка навінаў