Пасля Жлобіна наступнай кропкай агітацыйнага туру кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай 26 ліпеня стала Рэчыцы.
Паводле ацэнак карэспандэнту «Белсату», у Рэчыцы на мітынг сабралася каля тысячы праціўнікаў дзейнай улады.
У выступоўцаў – кандыдаткі Святланы Ціханоўскай, прадстаўніц аб’яднаных штабоў Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай – галоўнай думкай была змена ўлады мірным шляхам і каб людзі не прыходзілі на датэрміновае галасаванне.
Таксама прамоўцы казалі аб неабходнасці ўдзелу ў назіранні.
Прамоўцы звярталі ўвагу ўдзельнікаў мітынгу на кепскі стан у эканоміцы, у тым ліку і ў Рэчыцкім рэгіёне.
Наступны мітынг Святланы Ціханоўскай запланаваны ў Гомлі. Ён пачнецца а 20:00.
МГ belsat.eu