Каля плошчы Незалежнасці ў Менску з'явіліся новыя графіці. Фотафакт


На новым мурале ў сталіцы намалявалі гарадскі тэмп жыцця.

Фота: ВР / Belsat.eu

У Менску на скрыжаванні праспекту Незалежнасці і вуліцы Бабруйскай скончылі маляваць вялікае графіці.

Фота: ВР / Belsat.eu

Мурал – частка праекту «Vulica Brazil», што адбываецца ў сталіцы кожны год. У межах праекту мастакі з Беларусі і іншых краінаў малююць графіці.

Фота: ВР / Belsat.eu

Мурал «Маментальнасць», размешчаны пад мостам, намаляваў мастак Улад Хвастоў – яму 25 год, жыве ў Гомлі. Як напісана на афіцыйным сайце праекту «Vulica Brazil», Улад натхняецца коміксамі, графіці і поп-артам.

Фота: ВР / Belsat.eu

Мурал мусіў паказаць павелічэнне тэмпу жыцця. А каб яго разгледзець, мастак паспрабаваў спыніць гарадскую гонку.

Фота: ВР / Belsat.eu

На графіці – шмат персанажаў. Тут мы бачым і коціка, і чыноўніка (ці выкладчыка?), і кабету з эка-торбай і кубкам кавы ў руках, і хлопца, які нешта чытае на сваім смартфоне. Уласна кажучы, на карціне – усе гарадскія персанажы. А вы там сябе пабачылі?

Фота: ВР / Belsat.eu

ВЯ, фота ВР Belsat.eu

Стужка навінаў