Каля Львову аварыйна сеў самалёт: ёсць загінулыя


Падзенне самалёту каля Львову.
Фота: facebook.com/igor.zinkevych

Раніцай 4 кастрычніка пры заходзе на пасадку ў Львоўскі міжнародны аэрапорт знік з радараў транспартны самалёт Ан-12. На борце было 8 чалавек.

https://www.facebook.com/LvivAirport/posts/2617452171644822

Самалёт Ан-12 здзейсніў аварыйную пасадку за 1,5 км ад узлётна-пасадачнай паласы, паведамілі ў Галоўным упраўленні дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацыяў Украіны ў Львоўскай вобласці.

Ратавальнікі разблакавалі 3 пацярпелых з пашкоджанага самалёта, якіх шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Аварыйна-выратавальныя работы працягваюцца. Яшчэ трое чалавек загінулі.

Разам з тым дэпутат Львоўскай гарадской рады Ігар Зінкевіч паведаміў у «Facebook’у» пра чатырох загінулых.

Співчуття рідним людей які загинули …04.10.2019 о 07:30Літак АН12, який летів до Львова і мав приземлитися в…

Opublikowany przez Igora Zinkevycha Czwartek, 3 października 2019

Паводле яго, самалёт ляцеў з Іспаніі ў Турэччыну. У Львове ён мусіў сесці на дазапраўку, але прызямліўся каля могілак у вёсцы Сакольнікі. Зараз аэрапорт Львову закрыты.

На месцы пасадкі самалёту.
Фота: facebook.com/MNSLVIV

Як паведамляюць карэспандэнты belsat.eu, месца здарэння ачэпленае, журналістаў на яго не пускаюць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў