Каля Луганску баевікі абстралялі прыватны сектар. Загінула дзіцё


Баевікі абстралялі прыватны сектар пасёлка Траецкае. У выніку абстрэлу загінулі 13-гадовы хлопчык і ягоны бацька. Пра гэта паведамляе прэс-сакратар упраўлення паліцыі ў Луганскай вобласці Таццяна Пагукай.

Маці і 18-гадовы сын былі шпіталізаваныя з мінна-выбуховымі траўмамі і цяжкімі аскепкавымі раненнямі, уратаваць жанчыну не атрымалася, яна памерла ў шпіталі.

«Ноччу пачаўся абстрэл, усе спусціліся ў падвал і праседзелі там доўгі час. Калі думалі, што небяспека абмінула, выйшлі з склепа, як раптам прыляцеў апошні снарад. Яго абломкі і нарабілі столькі бяды» – паведаміў старшыня Данецкай вайскова-грамадзянскай адміністрацыі Павал Жабрыўскі.

Фота: Павло Жебрівський

Учора баевікі таксама абстралялі школу ў Светладарску, у той момант там шлі заняткі. Пацярпеў мясцовы жыхар, які падчас абстрэлу праяжджаў побач. Сярод дзяцей і настаўнікаў пацярпелых няма.

ГА, belsat.eu

 

Стужка навінаў