Каля крамы Symbal.by зноў зʼявілася чарга. Фотафакт


Каля крамы symbal.by, дзе ўчора адбыліся жорсткія адвольныя затрыманні, зноў зʼявілася чарга. Фота ў сацсеткі выклаў заснавальнік крамы Павел Белавус.

Толькі адчыніліся, ужо чарга ?

Opublikowany przez Pavela Belavusa Środa, 24 czerwca 2020

Так чарга выглядае па стане на 13:00:

Чарга каля крамы Symbal.by, 24 чэрвеня.
Фота: belsat.eu

12 чэрвеня ў курʼера крамы супрацоўнікамі Савецкага РАУС былі канфіскаваныя 419 цішотак «ПСІХОЗ%». Пасля гэтага ў краму пачалі прыходзіць няспынныя праверкі, камунальныя службы адключылі электрычнасць, Менгарвыканкам запатрабаваў прыбраць з будынку шыльды крамы. Белавус учора абвесціў, што ў гэтых умовах крама спыніць сваю працу і заклікаў набываць тавары symbal.by, пакуль іх не арыштавалі.

Увечары 23 чэрвеня людзі з салідарнасці пайшлі туды падтрымаць краму і набыць у іх тавары. Выстраілася чарга з пары дзясяткаў чалавек. Але хутка прыехаў АМАП на аўтазаку і стаў затрымліваць людзей у чарзе ў краму, якія проста моўчкі стаялі. АМАП брутальна хапаў усіх запар, нават у дварах.

Усяго было затрымана каля 20 чалавек. Паводле праваабаронцаў, прынамсі на частку з іх склалі па два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: арт. 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў