Каля КДБ разбіраюць брук


Працы распачаліся за суткі дня Дня Волі.

На праспекце Незалежнасці каля будынку КДБ рабочыя сталі разбіраць пашкоджаную брукаванку. На ходніку ўтварылася некалькі ямінаў.

Новы брук на замену пакуль не прывезлі.
Фота: kyky.org

У сувязі з супадзеннем пачатку дарожных працаў з правядзеннем Днём Волі «Еўрарадыё» прыгадвае сітуацыю на «Маршы свабоды» ў 1999 годзе. Тады каля парку Горкага шэсце таксама выйшла да складзенай брукаванкі. Пазней натоўп кідаў яе ў вайскоўцаў тэрміновай службы, якія перакрылі праход па мосце праз Свіслач.

Паводле дамовы арганізатараў сёлетняга святкавання Дня волі, шэсце пройдзе ад Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы, то бок тэарэтычна да будынку КДБ не дойдзе.

ДД

Стужка навінаў