Каля кавярні, дзе праходзіць «Школа БНР», дзяжураць аўтазакі


24 сакавіка 2019 года. Аўтазакі на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Менску. Фота – Павел Белавус

З самай раніцы каля кавярні «Грай» стаяць тры аўтазакі, паведаміў кіраўнік «Арт Сядзібы» і прадпрымальнік Павел Белавус.

Паводле бізнесоўцы, сама імпрэза праходзіць без перашкодаў.

«Людзей поўная зала. Зараз ідуць лекцыі пра #БНР101 і майстар-класы», – напісаў Белавус.

«Школа БНР» – адукацыйна-культурніцкая імпрэза, прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Цягам дня слухачы маглі бясплатна паслухаць лекцыі аб гісторыі БНР ад Сяргея Харэўскага, Уладзіміра Ляхоўскага і Андруся Унучака.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў