Каля «Дома Чыжа» у Менску ўзнік пажар


Жыхары сталіцы заўважылі ў раёне Траецкага прадмесця паблізу дома «Каля Траецкага» густы дым. Пазней МНС Менску паведаміла, што ў будынку па вуліцы Старажэўскай, які цяпер на рэканструкцыі, узнік пажар.

«Пажар быў ліквідаваны цягам пяці хвілінаў. Загарэўся на дзесяці квадратах уцяпляльнік. Будынак знаходзіцца на рэканструкцыі. Не эксплуатуецца цяпер. У здарэнні нічога надзвычайнага не адбылося. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца», – паведамілі «Белсату» у сталічным МНС.

Фота: тэлеграм-канал @stepanexta
ВІДЭА
Аляксей Півавараў: Непасрэднай прычынай катастрофы ў «Шарамецьева» была жорсткая пасадка, а не пажар
2019.05.07 10:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў