Акцыя пад КДБ: 150 чалавек, нікога не затрымалі, але пратаколы склалі


На мемарыяльную акцыю памяці ахвяраў сталінізму каля будынкаў КДБ і МУС у цэнтры беларускай сталіцы прыйшло каля 150 чалавек.

Раней былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў «стварыць ланцуг памяці ахвяр сталінізму і нагадаць нашчадкам іх катаў аб адказнасці за злачынствы».

«Гэта наш абавязак – памятаць пра тых людзей, якія былі забітыя ў гэты дзень у 1937 годзе, – зазначыў былы палітвязень Мікалай Статкевіч. – Гэта быў працэс, які і цяпер працягваецца, – знішчэнне нацыі. Без пісьменнікаў, без людзей, якія ўвасабляюць і рэалізуюць дух нацыі, нацыя немагчымая. Каты гэта разумелі выразна, але мы выжылі і мы павінна нагадаць нашчадкам тых катаў, што такі нумар з намі не пройдзе».

Другая мэта сённяшняй акцыі пад сценамі КДБ, паводле спадара Статкевіча, – гэта абарона «тэрыторыі свабоды», якую ўдалося адваяваць вулічнымі акцыямі перад выбарамі.

На акцыю запрашалі людзей са свечкамі і лампадамі, без нацыянальных сцягоў. Пад сцены КДБ прыйшло шмат людзей, чыіх сваякой знішчыў сталінскі рэжым. Людзі ставілі запаленыя свечкі на сходах ды пад сценамі. Сама акцыя прайшла без затрыманняў, але міліцыянты склалі некалькі пратаколаў на арганізатараў.

Акцыя пад КДБ: 150 чалавек, нікога не затрымалі, але пратаколы склалі[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26684″ img_size=”large”][vc_single_image image=”26689″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26694″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26698″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26702″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26706″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26710″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26714″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26718″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26722″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26726″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26730″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26734″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26738″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”26742″ img_size=”large”][vc_column_text]Былы кандыдат на прэзідэнцтва Беларусі ў 2010 годзе Уладзімір Някляеў падтрымаў гэтую ініцыятыву. Ён напісаў у «Фэйсбуку»:

«У нармальнай краіне не можа быць законаў, якія б забаранялі ўшанаваць памяць загінулых. Родных і блізкіх. Па крыві, па духу. Запаліць свечкі там, дзе іх не стала. Замінаць гэтаму могуць толькі дзікуны. Такія ж, якія стралялі ў патыліцы паэтам у 37-м. Сённяшнія супрацоўнікі КДБ кажуць, што яны – не тыя. Іншыя. Калі так, дык няхай выйдуць да нас не з дубінкамі, а са свечкамі – і стануць разам з усімі ў ланцуг памяці. Толькі тады можна будзе паверыць, што ў нашай краіне нешта можа змяніцца. А пакуль на могілках, дзе пахаваныя ахвяры жудасных сталінскіх рэпрэсій, будуюцца дамы для забаў, а да помніка «жалезнага Фелікса», аднаго з сімвалаў тэрору, ускладаюцца кветкі, паверыць у змены цяжка. Увогуле немагчыма, бо, як сведчыць досвед іншых краін і народаў, з гэткай жахлівай мінуўшчыны можна выйсці толькі праз ачышчэнне, праз пакаянне».

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года стала кульмінацыяй расстрэлаў беларускіх элітаў у часы сталінскіх чыстак. Цягам адной ночы карнікі ў менскай турме НКВД («амерыканцы») расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры і навукі. Сярод забітых – літаратары Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Міхась Чарот, Юрка Лявонны, Валер Маракоў, Васіль Сташэўскі ды многія іншыя.

Паводле розных даследчыкаў, колькасць тых, хто пацярпеў ад сталінізму, магла сягаць 5,5 млн чалавек.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў