Хлопец памёр ад раненняў падчас аказання яму першай дапамогі. Следчы камітэт Расеі паведамляе, што ягоная асоба вядомая, але імя не называюць.
Малады чалавек прынёс у тамбур самаробнае выбуховае прыстасаванне, якое, мяркуецца, выбухнула ў ягоных руках. Выбух адбыўся а 8:52 паводле мясцовага часу. У выніку раненні атрымалі трое супрацоўнікаў ведамства.
Прэс-сакратар Крамля паведаміў, што Уладзімір Пуцін ужо атрымаў інфармацыю пра здарэнне.
Цяпер на месцы працуюць выбухатэхнікі. СК распачаў крымінальную справу за тэрарыстычны акт і незаконнае нашэнне боепрыпасаў.
ЛБ, ДР belsat.eu