У Менску каля расейскай амбасады прагучала «Акупанты – вон!» (Фота і відэа 18+)


Каля расейскага пасольства, дзе на сёння была прызначаная акцыя «Маладога фронту», два актывісты ўзнялі расцяжку «Акупанты – вон!»

Каля амбасады Расеі знаходзілася мноства міліцыі. Відавочцы паведамілі пра затрыманне актывісткі Вольгі Нікалайчык непадалёк ад прадстаўніцтва Расеі.

Праз некаторы час міліцыянты вызвалілі дзяячку. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» Аляксей Шэін.

Раней Вольга Нікалайчык распавяла Belsat.eu пра свой побыт у СІЗА і пра рэчы, якія трымае падрыхтаванымі на выпадак затрымання.[/vc_column_text][vc_column_text]

Сталы мужчына нападпітку правакуе актывіста
Плакат каля расейскай амбасады
Аўтазакі каля расейскай амбасады
Каля расейскай амбасады
Плакат, падрыхтаваны да акцыі
Каля расейскай амбасады
Актывіст у трамваі ў атачэнні людзей у штацкім

[/vc_column_text][vc_column_text]Амбасада Расеі ўся была аточаная міліцыянтамі, паведамлялі журналісты «Белсату» з месца падзеяў. Непадалёк стаялі два аўтазакі, былі таксама некалькі аўтобусаў ды міліцэйскіх аўтаў.

Каля 20 хвілін плакат з надпісам «Акупанты – вон!» трымалі пад амбасадай два актывісты – Павел Пракаповіч і Сяржук Стрыбульскі.

«Да актывістаў прыйшоў спачатку сталы мужчына нападпітку, а пазней таксама, відаць, нецвярозая жанчына. Разам яны пачалі абражаць актывістаў», – паведаміла журналістка «Белсату» Таццяна Уласенка.[/vc_column_text][vc_column_text]Прадстаўніка БХД Паўла Пракаповіча пераследавалі «ціхары», распавяла спадарыня Уласенка. Ён ускочыў у трамвай, але туды ж паспелі сесці журналісты. Магчыма, людзі ў цывільным не схапілі актывістка толькі дзякуючы журналістам, якія былі побач.

Сёння адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч планаваў акцыю пад амбасадай Расеі, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!». Самога Змітра Дашкевіча збіла і вывезла ў невядомым кірунку група з 10-15 мужчынаў. Толькі пазней высветлілася, што гэта ўсё ж была міліцыя.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў