Каля амбасады Беларусі ў Кіеве прайшоў мітынг у падтрымку палітвязняў


Ля беларускай амбасады ў Кіеве зладзілі мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў, паведамляе «Громадське радіо».

Фота – Громадське Радіо

Акцыю арганізаваў Рух салідарнасці «Разам», да яе далучыліся каля 20 чалавек. Удзельнікі скандавалі «Не катаванням!», «Жыве Беларусь!», «Слава Україні!».

Суарганізатар мітынгу Вячаслаў Сіўчык нагадаў, што ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. У прыватнасці, арыштаваныя блогер Сяргей Ціханоўскі і палітык Павел Севярынец.

На мітынг таксама прыйшлі ўкраінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец, лідар АУН Мікалай Каханіўскі, расейскі апазіцыянер Барыс Стамахін.

Акцыі салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі праходзяць у розных краінах па ўсім свеце.

КА belsat.eu

Стужка навінаў