Каля Акрэсціна затрымалі двух айцішнікаў, якія прыйшлі сустрэць калегаў


Супрацоўнікам ЦІП не спадабаўся іхны плакат, і іх забралі за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, піша Telegram-канал «Мотолько помоги».

Ізалятар на Акрэсціна, снежань 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

28 снежня каля ЦІП на Акрэсціна затрымалі двух айцішнікаў, якія прыйшлі сустрэць сваіх сяброў. Яны трымалі плакат са словамі падтрымання, і менавіта ён не спадабаўся супрацоўнікам ЦІП.

Як стала вядома парталу dev.by, маладыя людзі працуюць у менскім офісе кампаніі Exadel. Але дырэктар Уладзімір Чарнецкі пацвердзіў інфармацыю пра затрыманне толькі аднаго супрацоўніка, які працуем інжынерам па сек’юрыці. Яго мусілі судзіць 29 снежня, але паседжанне адмянілася і бягучае месцазнаходжанне хлопца невядомае.

Афіцыйная прадстаўніца кампаніі Наталля каментар дала кароткі:

«Вы ж разумееце, што гэта прафесійная інфармацыя, і мы не маем права яе выдаваць. Ёсць дзяленне: асабістае стаўленне і прафесійнае. Зыходзячы з апошняга я і не мусіць выдаваць падобнага роду інфармацыю», – сказала яна журналістам.

Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна» за месяц у Беларусі затрымалі больш за 750 чалавек за ўдзел у мірных сходах.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў