Каля 100 чалавек прайшло па Кіеву ў памяць аб Міхасю Жызнеўскім


Акцыя памяці ў гонар Міхаіла Жызнеўскага ў Кіеве. 26 студзеня 2020 года. Фота – Алег Рашатняк/«Белсат»

Сёння беларусу, які адным з першых загінуў на Майдане, споўнілася б 32 гады.

26 студзеня, у дзень нараджэння Міхаіла Жызнеўскага, у Кіеве прайшло памятнае шэсці ў ягоны гонар. Калона сабралася каля помніка Княгіні Вользе на Сафійскай плошчы, пасля чаго пад сцягамі Беларусі і Украіны прайшла да Плошчы Незалежнасці.

Акцыя памяці ў гонар Міхаіла Жызнеўскага ў Кіеве. 26 студзеня 2020 года. Фота – Алег Рашатняк/«Белсат»

Падчас маршу людзі скандавалі слоганы «Слава Украіне!» і «Жыве Беларусь!».

Міхаіла Жызнеўскага застрэлілі падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ў студзені 2014 года. Вінаватых у ягоным забойстве не знайшлі дагэтуль.

Фота – Алег Рашатняк/«Белсат»

У 2017 годзе прэзідэнт Пятро Парашэнка пасмяротна надаў Жызнеўскаму званне Героя Украіны.

У студзені 2016 года «Белсат» прэзентаваў дакументальны фільм пра яго «Жызнеўскі. Воін святла».

АР/ДД belsat.eu

Стужка навінаў