«Агульнае пераахаладжэнне». Ратавальнікі выцягнулі мужчыну з ледзянога калодзежа


Выратавальнікі дапамаглі вяскоўцу, які праваліўся ў трухлявы калодзеж з пітнай вадой на прыватным участку глыбінёй 6 м на Астравеччыне.

Паведамленне з вёскі Больнікі Астравецкага раёну аб неабходнасці аказання дапамогі паступіла на тэлефон МНС 13 студзеня а 14:54.

Ратавальнікі выцягнулі з ледзяной вады бедака 1966 года нараджэння. Пацярпелага шпіталізавалі з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне арганізму»

ДД

Стужка навінаў