Калінкавіцкаму фанату-хулігану далі год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай


Суд вынес вырак футбольнаму фанату за збіццё няпоўнагадовага.

У Жыткавічах на паўтара года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на год асудзілі 17-гадовага футбольнага фаната. Да таго ж ён мусіць адпрацаваць 60 гадзінаў на грамадска-карысных працах.

Вырак быў абвешчаны 28 снежня, але пакуль не набыў законнай сілы.

Як высветліла следства, у верасні юны футбольны фанат з Калінкавічаў прыехаў у Жыткавічы, каб падтрымаць з сябрамі футбольны клуб «Калінкавічы». У Жыткавічах адбыўся канфлікт прыезджых заўзятараў і мясцовых. Жыткавіцкія заўзятары ўцяклі, пакінуўшы аднаго са сваіх прыяцеляў у атачэнні юнакоў з Калінкавічаў.

Падазраваны запатрабаваў у хлопца адмовіцца ад ідэяў антыфашызму. Размову, якая суправаджалася абразамі і збіццём, запісвалі на відэа, якое пасля было апублікаванае ў інтэрнэце.

Згодна з прысудам, падазраваны мусіць заплаціць пацярпеламу 6 млн рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Але ўлічваючы, што фігурант справы не мае дастатковых сродкаў, дадатковую адказнасць па выплаце кампенсацыі ўсклалі на яго справу.

Падчас высвятлення акалічнасцяў бойкі ўзнік адзін скандал: міліцыя звярнула ўвагу на саколку з Пагоняй, спрабуючы дыскрэдытаваць нацыянальны герб Беларусі ды фанацкі рух.

«У каго яшчэ ёсць пытанне «Пры чым тут Пагоня?» Пагоню ніхто не забараняе. Гэта прыклад, хто яе апранае, ідучы на футбол», – такое паведамленне зʼявілася на афіцыйным Twitter МУС.

Якую гэта выклікала рэакцыю ў беларускіх футбольных заўзятараў, можна прыгадаць, прагледзеўшы наш рэпартаж:

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў