Калі ў Менску запрацуюць фантаны і атракцыёны?


Адкрыццё сезону працы атракцыёнаў у гарадскіх парках Менску запланаванае на 24 красавіка. Пра гэта распавёў начальнік упраўлення «Гарадскія паркі» УП «Менскзеленбуду» Андрэй Жыхараў.

Паводле яго, атракцыёны ўжо на ўсю моц рыхтуюць да будучага сезону. У прыватнасці, ідуць работы па іх раскансервацыі, афарбоўцы, мыйцы. Андрэй Жыхараў не выключыў, што кошты на атракцыёны сёлета могуць вырасці, паведамляюць «Минск-Новости».

Hавiны
На выходных чакаецца сапраўднае вясенняе надвор’е
2019.03.29 09:59

Што тычыцца сезон фантанаў, дык ён адкрыецца 26 красавіка. Урачыстая цырымонія ў гонар гэтай падзеі пройдзе ля фантана перад Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета, піша БелТА.

У парках імя Чалюскінцаў і Горкага плануецца ўвесці плацежна-прапускную сістэму з відэаназіраннем. Таксама ў парку Чалюскінцаў павінен з’явіцца трохузроўневы лабірынт для дзяцей ад трох да 12 гадоў.

Усяго на абслугоўванні «Менскзелянбуду» знаходзяцца 34 гарадскія фантаны і 56 атракцыёнаў. Атракцыёнамі абсталяваныя паркі імя Горкага, Чалюскінцаў, 900-годдзя Менску і 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў