«Калі Ціханоўская не пераможа, я з’еду з краіны». Як прайшоў пікет падтрымання Ціханоўскай у Хойніках

28 ліпеня каля 400 чалавек сабраліся на агітацыйны пікет за Святлану Ціханоўскую на поўдні Гомельшчыны, у Хойніках.

Перад прысутнымі выступілі давераныя асобы кандыдаткі Юрый Уласаў і Таццяна Канеўская, актывісты «Краіны для жыцця» з Мазыра, Рэчыцы, Калінкавічаў і Гомля, працаваў і вольны мікрафон. Жыхары казалі пра адсутнасць перспектываў, нястачу працоўных месцаў, нізкія заробкі, свавольства начальнікаў, алкагалізацыю насельніцтва.

Мітынг у Хойніках. 28 ліпеня 2020 г. Фота: «Белсат»

Сябры каманды Святланы Ціханоўскай заклікалі не хадзіць на датэрміновае галасаванне, а прагаласаваць 9 жніўня. Падчас прамоваў выказвалі спадзяванне, што людзі здолеюць адстаяць свой выбар, а войска і міліцыя будуць з народам.

Прамаўляе Таццяна Канеўская.
Фота: «Белсат»

Падрабязнасці агітацыйнай сустрэчы – у онлайн-трансляцыі.

Стужка навінаў