Калі таемны абрад пабачыць кот, яго трэба забіць


Жанчыны топлес апоўначы ў брудзе?

Голыя дзяўчыны апоўначы ўпрагаліся ў саху і рабілі магічную баразну. ШТО?Гэта НЕ сцэнар порна фільму, а стары беларускі абрад.

Opublikowany przez «Белсат» Sobota, 8 czerwca 2019

Нашыя продкі верылі ў тое, што абрад «абворванне» дапамагаў змагацца з хваробай.

«Белсат» працягвае распавядаць пра беларускія міфы. Гэтым разам мы распавядзем пра такі абрад, як «абворванне». Нашыя продкі верылі, што гэты абрад запавольваў альбо спыняў пашырэнне хваробы. Рабілі яго праз магічную баразну вакол вёскі, а ўдзел у ім бралі дзяўчаты альбо кабеты.

Абрад ладзілі апоўначы. Пры гэтым усім жыхарам казалі закрыць вокны і дзверы. Дзяўчаты распускалі валасы, распраналіся і ўпрагаліся ў саху. Гучыць жудасна, але калі раптам кот альбо сабака пабачаць абрад, то жывёліну мусілі забіць.

ВЯ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары