Вялікія кадравыя змены пасля Новага года. Што будзе з урадам Румаса?


29 лістапада кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб прызначэнні міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога на пасаду першага намесніка прэмʼер-міністра.

Цяпер пасаду першага намесніка кіраўніка ўраду займае Аляксандра Турчын. Яго Аляксандр Лукашэнка вырашыў зрабіць губернатарам Менскай вобласці, піша belta.by.

«І як у былыя часы, перш чым ісці на прэзідэнцкія выбары, я заўсёды фармаваў урад і не толькі – усю вертыкаль улады, каб людзі бачылі, з кім жа, калі раптам абяруць, дзеючы прэзідэнт будзе працаваць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Крутой.
Фота: economy.gov.by

Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што кіраўніцтва Менскай вобласці мяняецца не ў сувязі з кадравымі праблемамі: цяперашні губернатар Анатоль Ісачанка пакідае пасаду па стане здароўя.

Кандыдатуру Крутога на ўрадавы пост у свой час падтрымаў сам Аляксандр Турчын, адзначае belta.by.

«Я думаю, вы прапануеце кандыдатуру добрага міністра [міністра эканомікі], які будзе патрыётам Беларусі, будзе годна весці дыялог не толькі на Усходзе, але і на Захадзе», – сказаў Аляксандр Лукашэнка Дзмітрыю Крутому.

ВІДЭА
Міністр эканомікі Беларусі: «Еўрапейскія краіны моцна бароняць свае рынкі. Трапіць на іх цяжка»
2019.11.15 18:35

«Асноўны этап кадравых зменаў ва ўрадзе будзе пасля Новага году», дадаў Лукашэнка, каментуючы новыя прызначэнні Крутога і Турчына.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў