«Калі працуюць сабачкі і бяжыць звер – гэта музыка!»: паляўнічыя зладзілі фэст (Фота)


Пад Горадняй прайшоў першы фестываль паляўнічых.

Упершыню пад Горадняй – на Аўгустаўскім канале – прайшоў Фестываль адраджэння паляўнічых традыцыяў. Гэта першы фестываль такога фармату ў Беларусі – раней праходзілі перадусім паляўнічыя выставы ды імпрэзы паляўнічых.

Горадня была абраная для такой падзеі не выпадкова. Алень святога Губэрта, змешчаны на гербе гораду, мае «закадаваны» паляўнічы падтэкст: паводле легенды, Губэрт быў рыцарам, які падчас палявання ўбачыў аленя з крыжам паміж рагоў, пасля чаго пакаяўся і навярнуўся да веры. Паводле сярэднявечнай традыцыі, менавіта гэты святы суправаджае паляўнічых у іх справе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”286854″ img_size=”large”][vc_column_text]Першабытны паляўнічы і сярэднявечны[/vc_column_text][vc_single_image image=”286842″ img_size=”large”][vc_column_text]Алень святога Губэрта[/vc_column_text][vc_column_text]

Сярэднявечная музыка і «паляўнічы шансон»

Фестываль пачаўся з маршу ўдзельнікаў пад гукі духавога аркестру. Сярод паляўнічых у камуфляжы і працаўнікоў лясгасаў ішлі таксама постаці ў шляхецкіх строях і нават у касцюме «першабытнага паляўнічага» – у шкуры ды з крамянёвай дзідай. На фестываль таксама прыехалі госці з Польшчы, апранутыя ва ўрачыстую форму «лясной стражы».

На фэсце дзіўным чынам еўрапейская паляўнічая традыцыя суіснавала з савецкім і постсавецкім аналагам. Сярэднявечныя музычныя і танцавальныя матывы на сцэне чаргаваліся з «паляўнічым шансонам» і песнямі Разэнбаўма, кшталту: «…А утки уже летят высоко».

Асобнай часткай праграмы сталася выстава ганчакоў розных парод, якіх праводзілі перад гледачамі. З некаторымі сабакамі дзеці маглі нават пагуляць. Ахвочыя маглі пакаштаваць мяса дзіка альбо курапаткі, выпіць медавухі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”286830″ img_size=”large”][vc_column_text]Дзеці маглі даткнуцца да экспанатаў[/vc_column_text][vc_single_image image=”286826″ img_size=”large”][vc_column_text]Наведнікам паказалі паляўнічых сабак[/vc_column_text][vc_column_text]

«Звер падыходзіць, а ты яго… фатаграфуеш»

Паляўнічы з Наваградчыны Аляксандр, які «у тэме» з 1977 года, перакананы, што ў паляванні важная не столькі здабыча, колькі працэс:

«Не думайце, што паляўнічыя – гэта бяздушныя людзі: абы застрэліць, забіць… Паляванне – гэта і камунікацыя, і кампанія, і сябры. Паляванне можа быць як індывідуальным, так і масавым – з загонамі. Тады збіраецца 10-30 чалавек. Сабачкі працуюць, звер бяжыць – гэта музыка, песня! І ў звера, дарэчы, у такім разе больш шанцаў, чым у цябе».

Зусім іншая філасофія – індывідуальнае паляванне, калі можна пасядзець і паразважаць…

«Бывае, сядзіш на вышцы, чакаеш звера, – распавядае Аляксандр, – Ён падышоў, а ты яго – фатаграфуеш. І страляць ужо не хочацца, разумееце?»

Да стэрэатыпаў пра першынство алкаголю падчас палявання, навязаных некаторымі расейскімі кінастужкамі, Аляксандр ставіцца адмоўна:

«Гэта не так. У нас вельмі жорсткі закон: на паляванні ні грама, пасля ўжо можна адзначыць здабычу – гэта «святая» справа! Але таксама – у межах разумнага».

Мужчына звяртае ўвагу, што паляванне цяпер – дарагое задавальненне. Найперш «цягнуць» зброя і боезапас. Таксама рыштунак, які можа быць і беларускім, і імпартным.[/vc_column_text][vc_single_image image=”286874″ img_size=”large”][vc_column_text]Паляўнічы Аляксандр з Наваградчыны[/vc_column_text][vc_single_image image=”286870″ img_size=”large”][vc_column_text]Хлопцы з вабай, якою вабяць аленя[/vc_column_text][vc_column_text]Усе здымкі:

На фестывалі паляўнічых пад Горадняй
Паляўнічы Аляксандр з Наваградчыны
Хлопцы з вабай, якою вабяць аленя
На фестывалі паляўнічых пад Горадняй
На фестывалі паляўнічых пад Горадняй
Першабытны паляўнічы і сярэднявечны
На фэсце адбыўся адмысловы парад паляўнічых
На фестывалі паляўнічых пад Горадняй
Алень святога Губэрта
На фестывалі паляўнічых пад Горадняй
На фестывалі паляўнічых пад Горадняй
Дзеці маглі даткнуцца да экспанатаў
Наведнікам паказалі паляўнічых сабак
На фестывалі паляўнічых пад Горадняй
На фестывалі паляўнічых пад Горадняй
На фестывалі паляўнічых пад Горадняй

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Ваба патрэбная, каб прыбраць з голасу ўсё чалавечае…»

Максім Гурын і Вадзім Бурштын прыехалі на фэст ажно з Менску. Чуваць хлопцаў здалёк, бо з сабой яны прыхапілі вабы – спецыфічны інструмент, каб «вабіць» аленя падчас палявання.

«Ваба патрэбная, каб узмацніць голас і прыбраць з яго ўсё чалавечае – гук мае быць падобны да рову аленя, – тлумачыць Максім. – Гэты інструмент, напрыклад, рабіў мой бацька, у сябра – куплены. У кожнай вабы свой непаўторны гук, яны адрозныя».

Хлопцы дадаюць, што любоў да паляўнічай тэмы перайшла ім ад бацькоў, гэта ўжо сямейная традыцыя. А на фэст прыехалі, каб вывучыць мясцовыя традыцыі ды ў чарговы раз судакрануцца з «паляўнічым брацтвам».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў