Аляксандр Фядута Калі няма чаго абмяркоўваць, абмяркоўваюць спачатку парадак дня

паліткансультант

Лукашэнка 1994 і Беларусь. Што абяцаў, а што маем

Вось яна – нашая Беларусь пасля 25 гадоў пад уладай Аляксандра Лукашэнкі. Мы падрыхтавалі відэа ў стылі «чаканні і рэальнасць», каб нагадаць, як усё пачыналася і да чаго прывяло.Гэтым відэа мы распачынаем нашую міні-кампанію #жэстачайшэ2510 ліпеня 1994 году Лукашэнка перамог на выбарах прэзідэнта і ў Беларусі распачаўся новы перыяд гісторыі… які ніяк не можа скончыцца.

Opublikowany przez «Белсат» Wtorek, 9 lipca 2019

У размове з дзяржаўным сакратаром не зусім існай, як высвятляецца, Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі Грыгорыем Рапотам Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё стаўленне да анансаванай расейскім бокам размовы аб перспектывах гэтага міждзяржаўнага фантому

Аляксандр Лукашэнка і Грыгорый Рапота. Фота: president.gov.by

«Куды ты ідзеш, Саюзная дзяржава?»

Вось даслоўная цытата Лукашэнкі, якую прыводзіць яго прэс-служба:

«Перагаворная група наткнулася на нейкае пытанне – урад Расеі абяцае даць, у тым ліку прэм’ер Мядзведзеў, усе каманды, распараджэнні, каб у комплексе вырашаць пытанні. Таму што вызначана тактыка вядзення перагавораў: паабяцалі – забылі, другі раз паабяцалі – забылі. Гэта значыць, ідзе незразумелае тармажэнне такіх працэсаў». «І чаму я так публічна аб гэтым гавару. Таму што ўжо «заўтра» [17 – 18 ліпеня. – Belsat.eu] нам сустракацца з прэзідэнтам Пуціным у Піцеры. І абмяркоўваць вынікі гэтых перагавораў. А абмяркоўваць няма чаго на сённяшні дзень».

Уласна кажучы, а чаму няма чаго абмяркоўваць? Калі няма чаго, то спачатку абмяркоўваюць парадак дня. Вось яго і абмяркуем мы з вамі, паважаны чытач нашай старонкі.

Сам Аляксандр Рыгоравіч прызнаўся ў той жа гутарцы:

«І мы дамовіліся, што, вырашаючы стратэгічныя пытанні, мы паралельна будзем вырашаць і пытанні тактычнага характару, якія ляжаць на паверхні і галосяць».

Кіраўнік Службы вонкавай выведкі Расеі наведаў Берасце і распавёў пра пагрозу з боку ЗША

Пры гэтым пад тактычнымі пытаннямі, што ляжаць на паверхні, маюцца на ўвазе згаданыя прэзідэнтам раней пытанні паставак нафты і газу з Расеі ў Беларусь, а таксама пастаўкі беларускай прадукцыі з Беларусі ў Расею. Пытанні, якія ў рамках адной дзяржавы, няхай яна саюзная, федэратыўная ці канфедэратыўная, стаяць наагул не павінны. Ні стаяць, ні ляжаць. Яны там паўстаць папросту не могуць, бо грунтуюцца на агульнасці эканамічнага заканадаўства. А стратэгічнымі пытаннямі якраз з’яўляюцца пытанні развіцця нарматыўнай базы – гэта значыць, па сутнасці пошук адказу на адзінае, але практычна вечнае пытанне «Куды ты ідзеш, Саюзная дзяржава?», якое і задаюць цягам апошняга года высокія службовыя асобы Расейскай Федэрацыі.

«Пуцін – стратэг. Не грузіце яго газам»

І тут як раз усё лагічна. Калі далей нарматыўная база будзе ўніфікавацца, будзе агульны мытны орган, агульная фінансавая сістэма, агульны парламент, які кантралюе расход сродкаў, суды, якія дзейнічаюць па адзінай сістэме правілаў, то, вядома, Расея будзе гатовая захаваць увесь механізм, які гарантуе Беларусі – у рамках Саюзнай дзяржавы – тыя жа прэферэнцыі, што і любым іншым шасці сваім вобласцям. А калі не, і мы захоўваем статус суверэннай дзяржавы на ранейшым узроўні, то чаму да нас павінны ставіцца лепш, чым да Грузіі ці Украіне? Статус – аднолькавы. Суверэнны.

Масква не будзе абмяркоўваць цану на газ для Беларусі пакуль не завершацца перамовы аб інтэграцыі

Лукашэнка хітруе, калі кажа, што абмяркоўваць няма чаго. Уласна кажучы, яму ж і прапаноўваюць абмеркаваць – публічна, у прысутнасці членаў урадаў дзвюх краін і, магчыма, нават медыяў – менавіта парадак дня. Калі вы, дарагі Аляксандр Рыгоравіч, збіраецеся абмяркоўваць кошты на газ, то гэта можна рабіць без прыцягнення Уладзіміра Уладзіміравіча. Для гэтага, як гаворыцца, ёсць спецыяльна навучаныя людзі. А Пуцін – стратэг. Не грузіце яго газам. І нафтай не грузіце. Пагаворыце з ім лепш аб прынцыпах дзяржаўнага будаўніцтва. І калі не хочаце гаварыць, то гэта тупік, з якога двухбаковыя адносіны ніколі не выйдуць. Трэба сказаць або «так», або «не». А трэцяга шляху, як ні спрабуйце вы яго пракладаць, не атрымліваецца – так, хітрожопасць адна кідаецца ў вочы, не больш.

Румас і Мядзведзеў да лістапада ўзгадняць усе інтэграцыйныя дарожныя карты

Дарэчы. Тут радыё «Свабода» звярнула ўвагу на тое, што намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Джордж Кент другі раз за год прыехаў у Менск. Ці не для таго, каб прасіць ЗША паспрыяць будаўніцтву Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі? Не? Ну, тады прабачце, размаўляць вам давядзецца з Пуціным.

І гэта дрэнна. Асабліва – калі парадак дня дагэтуль публічна не агучаны.

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

Глядзі таксама
Каментары