Калі не прэзідэнт, то хто? Беларусы выбіраюць, як называць Лукашэнку


ВК-суполка Stopluka прапанавала падпісчыкам выбраць новае азначэнне для Аляксандра Лукашэнка. Сярод прапановаў: узурпатар, дыктатар, тэрарыст ды чык-чырык.

У апытанні ўзялі ўдзел больш за паўтары тысячы чытачоў суполкі. Апроч прапановаў, якія адабралі мадэратары суполкі, можна пачытаць і прапановы карыстальнікаў сацсеткі, напрыклад, таракан, кефір, 7,62, сіплы самавыдвіжэнец (СС), аграфюрэр, фашыст.

Надпіс на ходніках у Менску. Фота дасланае чытачамі «Белсату»

Апытанне з’явілася пасля таго, як мадэратары суполкі выступілі з прапановаю да медыяў больш не называць Лукашэнку прэзідэнтам і прыдумаць для яго адпаведны тытул.

АА belsat.eu

Стужка навінаў