Калі мы здымем маскі, хто адкажа за наступствы эпідэміі?


Як так здарылася, што ў 21 стагоддзі чалавецтва спалохалася віруса, людзі былі вымушаныя ізалявацца, а прадпрыемствы – прыпыніць працу? Суразмоўцы Belsat.eu – палітычны дзеяч і эканаміст Уладзімір Мілаў і палітолаг Павел Усаў вінавацяць ва ўсім дыктатараў, папулістаў і тых, хто не павінен ім верыць.

За 5 месяцаў каронавірус распаўсюдзіўся па свеце і заразіў больш за 2 млн чалавек. Як мы дапусцілі, што небяспечная інфекцыя выводзіць з ладу не толькі чалавечыя арганізмы, але і цэлыя галіны ў эканоміках краінаў?

Уладзімір Мілаў (далей УМ): Выхад сітуацыі з-пад кантролю наўпрост звязаны з палітыкамі і палітычным упарадкаваннем шэрагу найважнейшых краінаў. Усё з каронавірусам было б па-іншаму, калі б у свеце не мелі палітычнай вагі дыктатуры і папулісцкія неадказныя ўрады ў развітых дэмакратычных краінах.

Першым стаўся няправільны крок кітайскіх уладаў, якія не маюць звычкі даваць справаздачы насельніцтву і прасоўваюць уласныя інтарэсы, а замест забеспячваць здароўе і дабрабыт насельніцтва. Кітай дазволіў вірусу распаўсюджвацца: камуністычная ўлада 2 месяцы стрымлівала не каронавірус, а распаўсюд інфармацыі пра яго».

Палітычны дзеяч і эканаміст Уладзімір Мілаў.
Фота: «Белсат»

Каронавірус як раз найбольш распаўсюдзіўся ў Італіі, дзе ў апошнія гады ва ўладзе знаходзіцца папулісцкі ўрад і ў Паўночнай Амерыцы…

УM: Урад Італіі ў гэтай сітуацыі прыняў няправільныя і нясвоечасовыя захады. Што яшчэ раз даказвае тое, што папулісты выкарыстоўваюць людзей для атрымання ўлады, а потым не клапоцяцца пра іх.

Яшчэ горш выглядае сітуацыя ў самай развітой краіне свету, светачы дэмакратыі – у ЗША, дзе цяпер ва ўладзе прэзідэнт-папуліст, які ў разгар эпідэміі казаў, што ўсё гэта – змова дэмакратаў і што няма ніякага каронавіруса.

Трамп прызначыў кіраўніком працоўнай групы ў барацьбе з каронавірусам віцэ-прэзідэнта Майка Пэнса, які адмаўляе сучасную медыцыну, а працу групы пачаў з усеагульнай малітвы. Акрамя таго, Трамп за час свайго кіравання паслядоўна скарачаў і працягвае настойваць на скарачэнні фінансавання дзяржаўнага цэнтру кантролі распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў.

Hавiны
Трамп спыняе фінансаванне САЗ за «распаўсюд кітайскай дэзынфармацыі»
2020.04.15 08:31

Які прыклад паказала Вялікая Брытанія?

УМ: У Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан казаў, што нейкая частка насельніцтва памрэ, і што яму вельмі шкада. Урад абвясціў, што не будзе прымаць жорсткіх захадаў, што насельніцтва павінна заразіцца і выпрацаваць імунітэт, але ў выніку сітуацыя выйшла з-пад кантролю і ўрад са спазненнем прымае меры па ўзмацненні каранціну. Дыктатура і папулісты – гэта ня проста смешны паварот у міжнароднай палітыцы, гэта пагроза вашаму дабрабыту, вашаму здароўю і вашаму жыццю.

5 прычынаў, паводле Уладзіміра Мілава, чаму каронавірус – гэта сур’ёзна:

  1. Лягчэй перадаецца і хутчэй распаўсюджваецца, чым іншыя вядомыя нам вірусныя інфекцыі.
  2. Мы цалкам адкрыты гэтай інфекцыі, паколькі супраць каронавіруса няма прэпаратаў, вакцын.
  3. Яго дзеянне дрэнна вывучана, але вядома, што ён дае сурʼёзныя ўскладненні ў тых, хто не ў лёгкай форме перанёс захворванне.
  4. Высокая смяротнасць сярод пажылых людзей, таму не трэба быць эгаістамі, а думаць пра тых, хто побач.
  5. Недахоп магутнасцяў сістэмы аховы здароўя, каб лячыць усіх, у каго СOVID-19 праходзіць у цяжкай форме. Таму каранцін – гэта ўзважаная мера для ізаляцыі людзей, каб гэтая некантралюемая і вельмі небяспечная інфекцыя не пайшла далей і сітуацыя выйшла з крытычных межаў.

Хто павінен узяць на сябе адказнасць за распаўсюд каронавіруса?

Павел Усаў (далей ПУ): Адказнасць за сітуацыю з каронавірусам ляжыць на ўладах асобных краінаў і на міжнародных арганізацыях, перш за ўсё на Сусветнай арганізацыі здароўя. Папулісцкія ўрады былі і будуць заўсёды. Але ў дадзенай сітуацыі памылкі дапускалі і адказныя ўрады, як у Германіі і Францыі. Мяркую, што Сусветная арганізацыя здароўя і асобныя ўрады папросту не змаглі адэкватна ацаніць пагрозу і наступствы распаўсюджвання гэтай віруснай інфекцыі. Яны не былі да гэтага гатовыя, таму што ў сваёй большасці дзяржавы сучаснага свету не сутыкаліся з падобнаю праблемай.

Палітолаг Павел Усаў.
Фота: «Белсат»

Хтосьці недаацаніў праблему, але былі і тыя, хто казаў, што каронавірус – гэта фэйк…

ПУ: Пэўна, што нават без усведамлення маштабу праблемы ня варта было, да прыкладу, уладам Расеі і прапагандысцкай машыне, якая іх абслугоўвае, адмаўляць сур ёзнасць ‘віруса, смяяцца над панічнымі настроямі ў Еўропе, казаць пра няздольнасць дэмакратычных рэжымаў эфектыўна супрацьстаяць пагрозе. Сёння ўвесь свет убачыў, на колькі бяссільнаю і слабой аказалася расейская сістэма перад абліччам эпідэміі.

Чаму каранцін у Расеі ўсё ж увялі?

ПУ: Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што жорсткая палітыка ізаляцыі і каранціну пачалася толькі пасля трагедыі ў Італіі: каранцін стаўся эфектам не процідзеяння самому па сабе вірусу, а імкненнем пазбегчы «італьянскага кейсу». Толькі драматычныя падзеі ў Італіі паказалі патэнцыял пагрозы, якіх не змаглі ацаніць медыкі-вірусолагі і палітыкі. А як вядома, для жорсткіх захадаў патрэбныя рэальныя прыклады, а не роздумы.

 

Расея закрыла сімвалічную мяжу з саюзнай Беларуссю, дзе каранцін не ўводзяць. Лукашэнка зноў разумнейшы за ўсіх?

ПУ: Беларускі рэжым – гэта яшчэ адзін прыклад неадэкватнай рэакцыі на вірусную пагрозу. Улада ня толькі адмовілася своечасова выкарыстоўваць захады прафілактыкі, але і мэтанакіравана ўтойвае інфармацыю пра колькасць хворых, маніпулююць звесткамі і дыягназамі, свядома заніжаюць рэальную пагрозу, а любыя спробы журналістаў або медыкаў данесці праўду – жорстка спыняюцца рэпрэсіўнымі органамі. Атрымліваецца, што ўлада свядома змагаецца не супраць віруса, а супраць здароўя сваіх грамадзянаў. І ў гэтай сітуацыі, як і ў выпадку з Кітаем, Сусветная арганізацыя здароўя прымае на веру афіцыйныя звесткі ўладаў, павярхоўна ацэньваючы эпідэміялагічную абстаноўку.

Меркаванні
Каронавірус распаўзаецца па Беларусі. Адчуванні падвялі Лукашэнку
2020.04.09 22:40

Хто ж будзе адказваць за наступствы?

ПУ: Што датычыць дэмакратычных сістэмаў, то якою б папулісцкаю і на першы погляд бестурботнаю не была б іхная ўлада, ёй давядзецца адказваць перад грамадскасцю за

свае прамашкі, што малаімаверна ў выпадку дыктатарскіх або аўтарытарных рэжымаў. Апошнія павесяць адказнасць на іншыя краіны або на ўласны народ.

Чытайце таксама:

ВС/ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў