Калі будзе чарговы рэферэндум аб незалежнасці ў Шатландыі?


«Белсат» абмеркаваў з карэспандэнтам «Daily Telegraph» Мэт’ю Дэем вынікі гістарычнага рэферэндуму ў Шатландыі.

Новай незалежнай краіны на мапе Еўропы не будзе. Больш за 55 % шатландцаў прагаласавалі супраць аддзялення ад Вялікага Каралеўства.

Спадар Мэт’ю Дэй лічыць, што такія вынікі маюць шэраг прычынаў: «Варта згадаць, што Шатландыя ўваходзіць у Вялікую Брытанію некалькі стагоддзяў. І за гэты час з’явіліся моцныя сувязі. На асабістым узроўні, на сямейным. Я сам паходжу з напалову шатландскай, напалову англійскай сям’і. Гэта бізнес-сувязі ды культурныя сувязі. Гэта важна, але яшчэ важней, як мне падаецца, эканамічныя справы. Людзі ўсё ж не ўпэўненыя ў будучыні свайго бізнесу, у развіцці эканомікі, у падатках, пенсіях у незалежнай Шатландыі».

Журналіст мяркуе, што наступны рэферэндум пра незалежнасць Шатландыі адбудзецца не хутка: «Не думаю, што за маё жыццё я пабачу яшчэ адзін рэферэндум. Больш за 80% насельніцтва прынялі ўдзел у гэтым галасаванні, гэта вельмі шмат. І большасць сказала «Не».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў