Калі без «палітыкі», суд – заўсёды на баку работніка. Ролік да 10-годдзя Белсату


Герой новага роліку да нашага юбілею – Леанід Судаленка, для якога абараняць людзей не прафесія, а прызванне.

Леанід Судаленка, выпускнік юрфаку Гомельскага ўніверсітэту імя Францыска Скарыны, працуе юрыстам ужо 22 гады, з і іх 18 – праваабаронцам. Судалекна шчыльна працуе з камітэтам па правах чалавека ААН. З 240 скаргаў, зарэгістраваным ім у Беларусі, 80 падаў спадар Леанід.

«Самае ўлюбёнае ў маёй працы – калі магу дапамагчы канкрэтнаму чалавеку ў канкрэтнай справе, найлепш – у судзе першай інстанцыі», – кажа Судаленка.

За гэтую дзейнасць Леанід Судаленка расплачваецца пастаяннымі вобшукамі КДБ у сваім офісе, удома і нават у хатах сваякоў.

«Яны кажуць, што штосьці трэба шукаць, але ў выніку нічога не знаходзяць», – кажа Судаленка.

«Там, дзе няма палітыкі, усе роўныя перад законам: суддзі выносяць рашэнні на карысць работніка, такіх прыкладаў у маёй практыцы вельмі шмат. І наадварот – калі работнік ідзе супраць дзяржавы, у дзеяннях суддзяў няма нічога агульнага з ажыццяўленнем правасуддзя», – адзначае праваабаронца.

У юбілейным роліку «Белсату» пра каштоўнасці каналу і нашых гледачоў Леанід Судаленка прэзентуе Роўнасць перад законам.

Стужка навінаў